25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГАЗ і КАМАЗ хочуць купіць МАЗ

15

Урад Беларусі неўзабаве абмяркуе з Групай ГАЗ і КАМАЗам акцыянаванне Менскага аўтамабільнага завода.

Пра гэта заявіў у Менску на пасяджэнні "круглага стала" па пытаннях саюзнай праграмы дызельнага машынабудавання намеснік міністра прамысловасці Беларусі Валянцін Гурыновіч.

"Мы атрымалі прапанову ад ГАЗа і КАМАЗа па іх магчымым удзеле ў акцыянаванні Менскага аўтазавода, я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі, дзе падрабязна вывучаў гэтае пытанне. Неўзабаве будзе сустрэча на ўзроўні ўрада, дзе мы абмяркуем усе дэталі", – сказаў В.Гурыновіч.

У той самы час намеснік міністра зазначыў, што сённяшняя прапанова расейскіх кампаній не цалкам задавальняе Беларусь.

"ГАЗ і КАМАЗ хацелі б бачыць МАЗ кампаньёнам, але хутчэй, малодшым партнёрам, і нас гэта не задавальняе", – сказаў В.Гурыновіч. Ён падкрэсліў, што беларускія і расейскія аўтавытворцы павінны знайсці паразуменне па ўсіх пытаннях.

"Нам трэба знайсці ўзаемапрымальныя шляхі для развіцця айчыннага аўтамабілебудавання, інакш праз некалькі гадоў мы будзем ездзіць не на сваіх аўтамабілях, а, напрыклад, на Мэрсэдэсах", – падкрэсліў намеснік міністра.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках