25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абысці блакаванне беларускіх сайтаў

15

25 сакавіка, у Дзень Волі, зноў магчымае блакаванне доступу да незалежных навінавых сайтаў для беларусаў. Механізм блакавання даволі просты. У Беларусі ўсе каналы сувязі праходзяць праз адзіны вузел, кантраляваны дзяржаўным РУП "Белтэлекам". Для таго, каб заблакаваць сайт, дастаткова на серверы "Белтэлекама" паставіць фільтр і доступ да сайта для беларускіх карыстальнікаў будзе закрыты. Але блакаванне сайтаў можна абыйсці.

Такія фільтры ўлада першы раз ужыла ў 2001 годзе. На сёння выкарыстоўваецца не звычайнае блакаванне, а больш "зграбны" метад абмежавання доступу, калі штучна памяншаецца канал доступу да вызначанага сайта, так званы шэйпінг. Сайт у прынцыпе адкрыць можна, але займае гэта 10-15 хвілін.

Пастаянныя наведвальнікі нашага сайта ведаюць, што такія праблемы ўзнікаюць напярэдадні важных палітычных падзей і выкарыстоўваюць проксі-серверы для таго, каб абысці такое блакаванне.

Нагадаем пра гэты спосаб яшчэ раз. Калі вы сутыкнецеся з тым, што сайт Хартыі’97 адкрываецца з вялікай затрымкай альбо недаступны зусім, набярыце ў google.com "проксі сервер" або "proxy server" і зайдзіце на старонкі з спісамі даступных проксі-сервераў выгляду 202.91.159.16:8080, дзе да двукроп'я паказаны IP-адрас проксі, а пасля порт падключэння. Мы спецыяльна не паказваем тут даступныя проксі, каб не палягчаць працу спецыяльным службам. Далей зайдзіце ва ўласцівасці вашага браўзэра, знайдзіце ўласцівасці падключэння да інтэрнэту і пакажыце вылучаны вамі проксі-сервер на спецыяльнай закладцы ўласцівасцяў злучэння. Як правіла, больш як палова проксі-сервераў у знойдзеных вамі спісах будуць непрацоўнымі. Паспрабуйце некалькі разоў. Уменне карыстацца проксі-серверамі не толькі дапаможа вам патрапіць на наш сайт падчас блакавання, але і ў будучыні засцеражэ вашу працу ў сетцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках