25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве (Фота)

11
Грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве (Фота)

Тысячы людзей прынялі ўдзел у канцэрце «Салідарныя зь Беларусьсю», які прайшоў 30 сакавіка на Замкавым пляцы ў Варшаве.

Падчас імпрэзы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі выступалі польскія гурты і беларускія рок-выканаўцы Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Руся, Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў і IQ 48.

На канцэрце прамаўлялі вядомы польскі кінарэжысёр Кшыштаф Зануссі, кіраўнік зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімір Колас і ўдава зьніклага ў Беларусі журналіста Сьвятлана Завадская. Шмат згадвалася пра ліцэй і падзеі на Беларусі 25-га сакавіка ў Менску.

Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту і выказалі ім супольную польска-беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа.

У гэтым годзе канцэрт прайшоў пад лозунгам: беларуская мова – мова беларусаў. Галоўная задача арганізатараў канцэрта – звярнуць увагу на праблему занядбання беларускай мовы: закрыццё беларускамоўных газетаў і беларускамоўных школаў.

Канцэрт трансляваўся ў жывым эфіры незалежнага тэлеканала “Белсат”, а таксама “Радыё Рацыя”.

Гэта ўжо трэці канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У 2006 годзе канцэрт быў своеасаблівай падтрымкай для беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, а ў 2007 годзе палякі дэманстравалі сваю салідарнасць з беларусамі 25-га сакавіка – у Дзень Волі. Штогод канцэрты збіраюць некалькі тысячаў чалавек, неабыякавых да Беларусі.

Аўтар ідэі канцэрту - ініцыятыва “Вольная Беларусь”. Гэта арганізацыя, якая гуртуе вакол сябе маладых людзей, зацікаўленых у дэмакратычных пераменах у Эўропе. Галоўным кірункам дзейнасці ініцыятывы з'яўляецца падтрымка беларускай апазіцыі. Акрамя штогадовых канцэртаў, таварыства рэалізуе праекты дапамогі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках