25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кшыштаф Зануссі падтрымаў барацьбу беларусаў за дэмакратыю

Учорашні канцэрт у Варшаве «Салідарныя з Беларуссю» наведаў сярод іншых вядомых палякаў і знакаміты рэжысёр Кшыштаф Зануссі.

Падчас канцэрту «Радыё Рацыя» пагутарыла з рэжысёрам. Найперш гаворка вялася пра перспектывы пераменаў у Беларусі.

“Самае галоўнае - менталітэт. Перамены ў нацыі - гэта перамены ў мысленні. Нараджэнне нацыі - у галовах. Падтрымка нашая, астатніх народаў Еўропы вам - у тым, каб у першую чаргу моладзь магла развівацца паўнавартасна, а не абмежавана. Я ведаю, што ў Беларусі багата думаючай моладзі, расце новае пакаленне. Ёсць і старое пакаленне, пакаленне інэрцыі, пакаленне, якое баіцца. Але моладзь не баіцца. Яна глядзіць на новы свет як на шанец для развіцця, поўнага жыцця. Таго, чаго зараз Беларусі не стае”, - лічыць Зануссі.

Рэцэпт зменаў, паводле Кшыштафа Зануссі, просты, але няхуткі: “Вучыцца, вучыцца і вучыцца – гэта не Ленін казаў, а задоўга да яго. Варта думаць не толькі пра ўласны лёс, але і пра лёс нацыі. Мы, палякі, так вызваліліся ад камунізму. Я вялікую частку жыцця баяўся – пры нямецкай акупацыі, потым пры польскім камунізме. Мы пазбаўляліся страху паступова, маленькімі крокамі. Напрыклад, пасмяцца з анекдота, распавесці анекдот – першы крок да гэтага”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках