26 лiстапада 2024, aўторак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Сіўчыкаў: «25 сакавіка – сьвята новых надзеяў»

Набліжаецца Дзень Волі – 25 сакавіка споўніцца 90 год абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі. Як мяркуюць сустрэць гэты дзень беларусы? Сёньня на гэтае пытаньне адказвае паэт і пеаркладчык Уладзімер Сіўчыкаў.

-- Традыцыя нашых шэсьцяў, дэманстрацый, якая доўжыцца ўжо два дзесяцігодзьдзі – з таго самага шэсьця, якое зарганізавала літаратурна-грамадзкае аб’яднаньне “Талака”, у якое меў гонар уваходзіць і я. Гэтае шэсьце – векапомнае і незабыўнае – шэсьце ў Курапаты. З тых часоў мінула ўжо 20 гадоў. Натуральна, адмяняць ці ставіць пад пытаньне гэткія шэсьці нельга. Але ў гэтай дваццацігадовай традыцыі не хапала сцэнарных, рэжысэрскіх вынаходак. Таму я вельмі падтрымліваю сёлетнюю ініцыятыву агульнанацыянальнай дыктоўкі-дэманстрацыі. Калі беларусы ў 78% анкет называюць сваёй роднай мовай беларускую, гэта станецца цудоўнай магчымасьцю публічна прадэманстраваць гэтую любоў да мовы, узьняць яе, як сьцяг. Гэтым самым мы маем магчымасьць па-сапраўднаму ўмацаваць незалежнасьць нашай Айчыны.

-- Для Вас асабіста гэтае сьвята азначае што?

-- Гэта найвялікшае вясновае сьвята, гэта, калі хочаце, аднаўленьне, новыя надзеі... І, з другога боку, стымул для працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках