25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў Soho Theatre: «Джынсы носяць змагары за свабоду»

3
Беларусы ў Soho Theatre: «Джынсы носяць змагары за свабоду»

У 70 хвіліннай сола-імпрэзе «Пакаленне Jeans», паказанай беларускім «Свабодным тэатрам» у лонданскім «Soho Theatre», Мікола Халезін разгортвае перад намі сацыяльна-палітычную эвалюцыю гісторыі джынсаў, праламаную праз асабісты досвед, піша брытанскае выданне «The British Theatre Guide».

Халезін выносіць на суд гледачоў яго асабісты досвед, пачынаючы з юнага ўзросту, калі ён захапляўся першымі джынсамі свайго старэйшага брата, да ўзросту, калі ён спрабаваў зарабіць грошы на куплі і перапродажу сваіх уласных. Яго досвед прадпрымальніцкіх ініцыятыў як люстэрка адбівае эканамічныя рэаліі, наяўныя ў Беларусі, уключна і механізмы існавання чорнага рынку. Цягам спектакля Халезін пераапранаецца ў розныя джынсы тройчы. І у кожным выпадку гэтая новая пара джынсаў адбівае фазу не толькі яго асабістага лёсу, але таксама і непераадольнае імкненне да перамен, нягледзячы на ўсё процідзеянне, якое робіць урад.

Джынсы ў Беларусі з'яўляюцца не проста нявіннай парай штаноў, – яны ўяўляюць сабою сімвал пратэсту, «змагарную форму» тых, хто ваюе за дэмакратыю ў дыктатарскім бастыёне Еўропы. Драматычны налёт практычна няўяўнай рэальнасці штодзённага жыцця пры самым поўным прыгнёце, надаецца простым прыёмам – Халезін просіць гледачоў прагукаць «Я – свабодны!». Гледачам, якія спачатку вагаюцца, патрабуецца патройнае правакаванне да таго, як яны загарлапаняць усе разам ва ўнісон «Я – свабодны!». Адразу ж, услед за гэтым, Халезін выцягвае паліцэйскую дубінку і пагрозліва замахваецца на кагосьці, хто сядзіць каля сцэны. Гэта ўводзіць у стан шоку. У гэты момант становіцца абсалютна відавочным, што простая экзальтацыя пэўных бязвінных слоў у таталітарнай дзяржаве можа выклікаць неабыякую агрэсіўную рэакцыю па дачыненні да гэтага чалавека.

Гэтая пастаноўка, як аўтабіяграфічнае апавяданне пра пратэст супраць палітычнага прыгнечання, дасягае кульмінацыі падчас апавядання пра турэмнае зняволенне Халезіна разам з іншымі беларусамі, якія пратэстуюць. Нам нагадваюць, што шмат хто з іх «былі арыштаваныя па дваццаць, трыццаць, пяцьдзесят разоў... Сапраўдныя героі! Сапраўдныя Джынс!».

Драбнюткія нюансы выступу Халезіна, якія перадаюць яго эмоцыі, думкі і фізічныя пакуты ў турме, дасягаюць неверагоднай адзінай танальнасці ў сугуччы з музыкай, якую перадае ў жывую DJ, што прысутнічаюць на сцэне. Маналог прамаўляецца па-расейску з ангельскімі субтытрамі, часам даволі вялікімі, за якімі не заўсёды лёгка ўсачыць. Але агульнае ўражанне застаецца хвалюючым.

Беларускі «Свабодны тэатр» усё яшчэ нявольны, каб адкрыта здзяйсняць паказ гэтага спектакля, а таксама іншага – «Быць Гаральдам Пінтэрам» (Being Harold Pinter) у іх уласнай краіне. Але, нягледзячы на ўсё гэта, грымоты рэха ад гэтых пастановак усё роўна дасягнуты бязмежнай аўдыторыяй «Пакалення Jeans».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках