25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыка ўвяла новыя санкцыі. Лукашэнка адклікае свайго амбасадара з ЗША

94
Амерыка ўвяла новыя санкцыі. Лукашэнка адклікае свайго амбасадара з ЗША

Беларусь адклікала свайго амбасадара з Злучаных Штатаў і парэкамендавала амбасадару ЗША ў Беларусі пакінуць краіну. У заяве Міністэрства замежных спраў гаворыцца, што рашэнне адклікаць для кансультацый амбасадара Міхаіла Хвастова было прынятае ў сувязі з увядзеннем дадатковых санкцый супраць канцэрна "Белнафтахім".

Як растлумачыла начальніца аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына, водгук амбасадара і адпаведная заява прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова былі зробленыя пасля апублікавання 6 сакавіка на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША агляду і тлумачэння да ўсіх уведзеных у дачыненні Беларусі санкцый.

"Санкцыі не новыя. Тое, што было апублікаванае ў лістападзе, было ў скарочаным выглядзе, а цяпер гэта апублікаванае цалкам", – сказала М.Ваньшына.

На сайце Мінфіна ЗША 6 сакавіка ў сувязі з ўнутрыведамаснымі запытамі былі апублікаваныя растлумачэнні з нагоды санкцый, уведзеных ЗША ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім".

Нагадаем, 19 чэрвеня 2006 года прэзідэнт ЗША падпісаў указ аб фінансавых санкцыях у дачыненні 10 беларускіх службоўцаў, "адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю". Указам блакавалася ўласнасць і права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый; амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забароненае складаць пагадненні з гэтымі службовымі асобамі. Да ўказу прыкладаецца спіс з 10 чалавек. Гэта прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, яго сын Віктар Лукашэнка, намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, камандзір СОБР Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

27 лютага 2007 года ў гэты спіс былі таксама ўключаныя Пётр Міклашэвіч (у той момант – Генеральны пракурор), начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юры Падабед, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, былы міністр унутраных спраў Юры Сівакоў і начальнік кіравання грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі. 14 чэрвеня 2007 года санкцыі ў дачыненні беларускіх службоўцаў былі падоўжаныя яшчэ на год.

13 лістапада 2007 года Мінфін ЗША замарозіў усё змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі "Белнафтахіма" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі даччынай амерыканскай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй". Акрамя таго, амерыканскім бізнэсмэнам загадана ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

Пасля ўвядзення санкцый Аляксандр Лукашэнка прыстрашыў высыланнем амбасадара ЗША Карэн Сцюарт, абвастрыўшы і без таго вельмі нацягнутыя стасункі з Вашынгтонам, які назваў яго "апошнім дыктатарам Еўропы".

"Яна будзе вышвырнутая першай, – заявіў Лукашэнка 30 снежня, маючы на ўвазе амбасадара, – Ходзіць па апазіцыйных тусоўках і заяўляе пра магчымасць увядзення санкцый у дачыненні Беларусі".

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках