25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі кожны з нас заплаціць за суботнік?

17

На некаторых прадпрыемствах людзі і лішні дзень адпрацуюць, і частку заробку страцяць.

- Плануецца, што ўдзел у суботніку возьмуць больш за 5 мільёнаў грамадзян Беларусі - такой колькасці ўдзельнікаў яшчэ не было! - заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец.

І дадаў, што ўрад разлічвае сабраць значна больш сродкаў, чым летась. Лічба не называлася, але падлікі паказваюць - калі летась 3,6 мільёнаў удзельнікаў сабралі 11,3 мільярдаў рублёў, то сёлета 5 мільёнаў мусяць сабраць як мінімум 15 мільярдаў, піша "КП в Беларуси".

Мэта суботніка - "зарабіць усёй краінай" на 14 рэанімабіляў і медыцынскую тэхніку для дзяцей. Справа добрая, але адкуль нашыя працадаўцы возьмуць грошы, каб пералічыць іх у фонд суботніка?

- З заробнага фонду, - растлумачыў нам бухгалтар аднаго з дзяржпрадпрыемстваў. - У гэтым месяцы 22 працоўных дні. Нашы супрацоўнікі з суботнікам адпрацуюць 23 дні. А атрымаюць у выніку за 21 працоўны дзень. Таму што заробны фонд той самы, а адлічыць у фонд суботніка давядзецца кошт аднаго працоўнага дня. (Пры акладзе ў 700 тысяч адзін дзень каштуе 32 тысячы. - Рэд.)

Менш стратным будзе суботнік для супрацоўнікаў тых камерцыйных структур, якія маюць прыбытак.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках