25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія дэпутаты настойваюць на выкананні Менскам 12 ўмоваў Еўразвяза

6

Еўрапарламент прызваў кіраўніцтва Беларусі пачаць дэмакратычныя рэформы ў краіне. Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі, прынятай 17 красавіка па выніках канферэнцыі Еўрапарламента ў Брусэлі (Бельгія), дзе абмяркоўвалася пастчарнобыльская сітуацыя ў Беларусі.

Еўрапарламент заклікаў беларускія ўлады паважаць дэмакратычныя каштоўнасці і асноўныя правы чалавека ў адказ на гатоўнасць Еўразвяза ўзнавіць адносіны з Беларуссю ў рамках еўрапейскай палітыкі суседства. У прыватнасці, Еўрапарламент заклікаў кіраўніцтва Беларусі выконваць усе 12 умоваў Еўразвяза, у тым ліку вызваліць ўсіх палітзняволеных, увесці забарону на выкарыстанне смяротнага пакарання, гарантаваць свабоду СМІ, незалежнасць судовых органаў, павагу дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў беларускага народа, перадае БелаПАН.

"З гэтага пункту гледжання станоўча адзначаем вызваленне некалькіх палітзняволеных, аднак адначасова патрабуем канчатковага і безумоўнага вызвалення Аляксандра Казуліна і спынення любых наступных палітычна матываваных арыштаў, запужвання і гвалту супраць мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі і грамадскай супольнасці", — адзначаецца ў дэкларацыі.

Яе аўтары ўсхвалілі дамову па адкрыцці ў Менску прадстаўніцтва Еўракамісіі і спадзяюцца, што гэта будзе садзейнічаць рэалізацыі намаганняў ЕС па падтрымцы палітычных, эканамічных і сацыяльных умоваў на Беларусі, а таксама паляпшэнню якасці жыцця беларускага народа, у тым ліку пацярпелых ад наступстваў Чарнобыля.

Еўрапарламент выказаў насцярожанасць адносна планаў кіраўніцтва Беларусі пабудаваць АЭС і прапанаваў кіраўніцтву краіны своечасова даць адзнаку экалагічнаму боку гэтага праекта суадносна з міжнароднымі прыродаабарончымі стандартамі, каб забяспечыць бяспеку і пазбегнуць у будучым любой трагедыі, падобнай да чарнобыльскай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках