25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за падаражэння цэменту яшчэ больш падаражэюць кватэры

Падвышэнне коштаў на цэмент у Беларусі з першага красавіка гэтага года прывядзе да росту коштаў на жытло ў будаваных дамах прынамсі на 6-8%.

Пра гэта заявіў 22 красавіка першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук на адкрыцці выставы "Беларускі будаўнічы тыдзень - 2008".

"У выніку росту адпускных коштаў на цэмент кошт квадратнага метра ў будаваных жылых дамах павялічыцца на 6-8%, не болей", - запэўніў Міхаіл Абрамчук, пераказвае БелаПАН.

У эканамічным ведамстве таксама патлумачылі, што падвышэнне раздробных коштаў на цэмент звязана з падвышэннем з першага красавіка гэтага года адпускных коштаў на дадзены будматэрыял. Так, кошт цэменту найбольш пашыранай маркі 500-Д0 ад завода-вытворцы складае 265 тыс. рублёў за тону. У сярэднім жа адпускныя кошты на айчынны цэмент павялічыліся на 65-70%, распавялі ў мінбудархітэктуры, пераказвае "Тэлеграф".

Як мы ўжо паведамлялі, міністэрства эканомікі з першага красавіка падвысіла кошты на цэмент. Такім чынам, кошт портландцэменту 500-Д0 у мяху ёмістасцю 50 кг узняўся з 16 350 рублёў да 22 530 рублёў. Гэты самы цэмент у мяху 25 кг абыйдзецца пакупнікам у 11 580 рублёў (8 350 да падвышэння).

Разам з падаражэннем коштаў на цэмент мінэканомікі знізіла з 23% да 17% гандлёвыя зніжкі арганізацыям раздробнага гандлю і з 28% да 21% - гандлёвым арганізацыям спажыўкааперацыі. Як адзначылі ў міністэрстве, гэта павінна не дапусціць рэзкага росту коштаў на цэмент на спажывецкім рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках