25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка пра новыя санкцыі ЗША: «Вядома, праблемы паўстануць»

7

Эканамічныя санкцыі ЗША адносна нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі ўсё ж такі паўплываюць на іх працу. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Злучаныя Штаты 15 траўня абвясцілі аб эканамічных санкцыях супраць трох беларускіх прадпрыемстваў - "Лакафарба" (Ліда), "Шкловалакно" (Полацак) і "Беларускі нафтавы гандлёвы дом" (Менск).

"Я не думаю, што гэтыя санкцыі істотна паўплываюць на працу прадпрыемстваў", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка. "Вядома, праблемы паўстануць. Гэтым прадпрыемствам трэба будзе ў большай ступені дыверсіфікаваць свае рынкі", - сказаў ён, патлумачыўшы пры гэтым, што згаданыя прадпрыемствы пастаўляюць сваю прадукцыю не толькі ў ЗША.

Па словах Уладзіміра Сямашкі, у краіне ўжо здзейснены пэўныя прэвентыўныя крокі для таго, каб гэтыя арганізацыі працавалі нармалёва, выконвалі даведзеныя ім паказнікі эканамічнага развіцця.

Ён адзначыў, што найбольшыя аб'ёмы паставак прадукцыі на амерыканскі рынак прыпадалі на полацкае "Шкловалакно", прадукцыя якога таксама шырока запатрабавана на сусветных рынках.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках