25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС выступіў з абвінавачваннямі супраць ЗША

16

МЗС Беларусі пракаментаваў пашырэнне з боку ЗША санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў.

"Сваімі дзеяннямі ЗША прадэманстравалі, што меры, якія яны прымаюць, накіраваныя супраць радавых беларускіх грамадзянаў і закранаюць інтарэсы работнікаў прадпрыемстваў, уключаных ў абмежавальны спіс", — заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў, каментуючы новыя ўдакладненні да эканамічных санкцыяў у адносінах канцэрну "Белнафтахім".

Нагадаем, 15 мая Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала чарговае ўдакладненне да прымянення эканамічных санкцыяў у адносінах канцэрну "Белнафтахім", якія былі ўведзеныя ў лістападзе 2007 года. Тры новых прадпрыемствы, што ўваходзяць у структуру канцэрну, — ЗАТ "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", ААТ "Лакафарба" (Ліда, Гарадзенская вобласць) і ААТ "Полацк-шкловалакно" — уключаныя ў афіцыйны спіс юрыдычных і фізічных асобаў, у адносінах якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў.

А.Папоў адзначыў, што дзеянні ЗША "не прадстаўляюць сабой нічога новага" і з’яўляюцца "канкрэтызацыяй "адрасатаў" тых абмежавальных мераў, аб якіх ЗША ўжо абвяшчалі раней".

"Асабліва кідаецца ў вочы, што гэты крок зроблены амерыканскім бокам адразу за недвухсэнсоўна заяўленай прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь адкрытай і шчырай пазіцыяй на карысць раўнапраўнага ўзаемапаважальнага дыялогу ў мэтах нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносінаў", — падкрэсліў А.Папоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках