25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За санкцыямі ЗША можа пачацца эканамічная блакада

13

Крызісная сітуацыя ў адносінах Беларусі і ЗША будзе паглыбляцца, лічыць эксперт-міжнароднік Раман Якаўлеўскі.

У інтэрв'ю “Еўрарадыё” Раман Якаўлеўскі прагназуе, што за санкцыямі можа пачацца нават эканамічная блакада.

"Калі глядзець на паводзіны Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, цяпер пануе тэндэнцыя не да вырашэння канфлікта, а да яшчэ большага паглыблення гэтай крызіснай сітуацыі", - кажа Раман Якаўлеўскі.

Паводле яго меркавання, для кіраўніка Беларусі невядомае такое слова як "кампраміс". У выніку паглыбленне эканамічных санкцый можа прывесці да вельмі кепскіх наступстваў для нашай краіны.

"Той факт, што ў наступным месяцы будзе ўжо прынята (а што будзе прынята, сумненняў няма) трэцяя рэдакцыя спецыяльнага для Беларусі закона пад назвай "Акт у падтрымку дэмакратыі", гаворыць пра перспектыву нават не яшчэ больш жорсткіх санкцый, а натуральнай эканамічнай блакады", -- лічыць Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, 15 мая Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала чарговае ўдакладненне да прымянення эканамічных санкцыяў у адносінах канцэрну "Белнафтахім", якія былі ўведзеныя ў лістападзе 2007 года. Тры новых прадпрыемствы, што ўваходзяць у структуру канцэрну, — ЗАТ "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", ААТ "Лакафарба" (Ліда, Гарадзенская вобласць) і ААТ "Полацк-шкловалакно" — уключаныя ў афіцыйны спіс юрыдычных і фізічных асобаў, у адносінах якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках