25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае Беларусь, калі да санкцыяў ЗША далучацца Брытанія і Нідэрланды?

7

Зараз імпарт расейскіх вуглевадародаў кампенсуецца экспартам беларускіх нафтапрадуктаў у Еўропу. Але што адбудзецца з беларускай эканомікай, калі заўтра да санкцыяў ЗША супраць «Белнафтахіма» далучацца нашыя галоўныя пакупнікі нафтапрадуктаў – Брытанія і Нідэрланды?

Не пазней за 23 мая ААТ «Белтрансгаз» абавязанае паводле дамовы з ААТ «Газпром» аплаціць пастаўку прыроднага газа ў мінулым месяцы. За 1-ы квартал 2008 года Беларусь выдаткавала на энергарэсурсы амаль на 2 млрд даляраў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года -- кошт імпарту вуглевадароднай сыравіны з Расеі (нафты, газа і нафтапрадуктаў) вылілася ў суму 3,8 млрд даляраў. Экспертаў «Заўтра тваёй краіны» турбуе ўзяты тэмп.

Незалежныя эканамісты канстатуюць, што коштавы ціск з боку расейскіх пастаўшчыкоў энерганосьбітаў у Беларусь становіцца ўсё сур'ёзней. У першым квартале гэтага года сярэдні кошт на расійскую нафту, што пастаўляецца, павялічыўся ў 1,75 разу ў параўнанні з мінулым годам. У 1,7 разу павялдічыўся кошт на расейскія нафтапрадукты, што таксама закупаюцца ў некаторай колькасці ў нашай усходняй суседкі. Нарэшце, амаль на 20% павялічыўся кошт прыроднага газу.

Пры гэтым, нягледзячы на энерганосьбіты, што прыкметна падняліся ў кошце, Беларусь у пачатку 2008 гады замест эканоміі энергарэсурсаў нарошчвала закупы вуглевадароднай сыравіны пад забеспячэнне праграмы свайго эканамічнага роста. Імпарт нафты, напрыклад, у фізічных аб'ёмах вырас у 1,4 разу, нафтапрадуктаў – у 2,7 разу.

Узяты тэмп сур'ёзна турбуе незалежных экспертаў, паколькі ён ужо прывёў да відавочнага дысбалансу ў гандлі з Расеяй. Адмоўнае сальда ў гандлі з нашым галоўным партнёрам склала рэкордныя 3,1 млрд даляраў. Улічваючы, што кошты на рэсурсы працягваюць расці і што кабінет Сяргея Сідорскага цвёрда мае намер выконваць павышаныя абавязкі па эканамічным росце, прагназуецца і сталы рост гэтага дысбалансу на працягу года.

Для любой еўрапейскай краіны падобны дысбаланс быў бы не такім небяспечным, як для нас, таму што ў Беларусі, акрамя эканамічных рызык, ёсць яшчэ і палітычныя. Цяпер у значнай меры імпарт расейскіх вуглевадародаў кампенсуецца экспартам нафтапрадуктаў у Еўропу.

У фізічных аб'ёмах і па кошце наш экспарт таксама рос у пачатку года. Але што адбудзецца з беларускай эканомікай, калі заўтра, паддаўшыся ўгаворам, да амерыканцаў, якія ўвялі санкцыі супраць «Беннафтахіма», далучацца ў рамках ЕС нашыя галоўныя пакупнікі нафтапрадуктаў – Вялікабрытанія і Нідэрланды?

А падобнае развіццё сітуацыі суцэльна рэальнае, лічаць эксперты. Але галоўнае, што да гэтага афіцыйны Менск не толькі не гатовы, але нават і не спрабуе рыхтавацца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках