25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У нас з Іранам поўнае адзінства поглядаў

18

Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра адсутнасць якія-небудзь перашкодаў для развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў з Іранам, адзначаючы адзінства поглядаў двух дзяржаў на неабходнасць пабудовы шматпалярнага свету.

"Я вельмі ўважліва стаўлюся да кірункаў супрацы з нашымі сябрамі з Ірана. У палітычнай, дыпламатычнай сферах у нас няма ніякіх праблемаў, мы адзначаем адзінства поглядаў па пытаннях светабудовы і выступаем за шматпалярны свет", - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбарам Мехраб’янам.

"У нас няма ніякіх недамовак і праблемаў ва ўзаемаадносінах з Іранам, падмуркам якіх з'яўляецца гандлёва-эканамічная супраца", - адзначыў беларускі кіраўнік. Па словах А.Лукашэнкі, "планы і кірункі нашых дзеянняў вызначаны, і цяпер трэба напоўніць іх пэўнымі дзеяннямі".

Ён таксама сказаў, што абедзве дзяржавы "могуць быць здаволены дынамікай двухбаковых адносінаў". У сувязі з чым А.Лукашэнка адзначыў, што "па мінулым годзе нашыя гандлёва- эканамічныя адносіны выраслі ў разы. Але 80 млн даляраў таваразвароту - гэта смешная лічба, магчымасці ў нас значныя". "Мы гатовы да таго, каб гэтыя аб'ёмы былі сусветнага маштабу, у тым маюць патрэбу нашыя дзяржавы, і мы гатовы да таго, каб наблізіцца да мільярда і больш", - заявіў Лукашэнка.

Іранскі міністр падчас сустрэчаў пераказаў А.Лукашэнку "самыя цёплыя пажаданні ад прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада і іранскага народа". "Урад, і асабліва прэзідэнт Ірана, надаюць важнае значэнне супрацы з Беларуссю. Спадар Ахмадзінежад заўсёды нагадвае, што з такімі дзяржавамі як Беларусь трэба развіваць самыя сур'ёзныя адносіны", - адзначыў Алі Акбар Мехраб’ян.

"Мой візіт у Беларусь ажыццяўляецца па простым указанні прэзідэнта Ірана", - сказаў іранскі міністр, перадаўшы А.Лукашэнку пісьмовае пасланне М.Ахмадзінежада.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках