25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня «Белнафтахіму» этапаваны ў Бабруйскую калонію

12

Былы старшыня канцэрну "Белнафтахім" Аляксандр Бароўскі для адбыцця пакарання этапаваны ў выпраўленчую калонію N2 ў Бабруйску (Магілёўская вобласць).

Аб гэтым паведамілі "Інтэрфаксу" ў чацвер у дэпартаменце выканання пакаранняў (ДВП) міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

"А.Бароўскі адбывае пакаранне ў ВК-2 ў Бабруйску. Гэта адна з выпраўленчых калоній у Беларусі, дзе адбываюць пакаранні асобы, асуджаныя ўпершыню", паведамілі ДВП.

27 сакавіка 2008 года Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў А.Бароўскага да 5 год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Суд прызнаў А.Бароўскага вінаватым ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі значныя матэрыяльныя страты. Суд не задаволіў іск намесніка генеральнага пракурора аб кампенсацыі А.Бароўскім Br 3 млрд 428 млн.

У адпаведнасці з прысудам суда, А.Бароўскаму забаронена займаць адказныя пасады тэрмінам на 3 гады. Акрамя гэтага, у адпаведнасці з прысудам, у тэрмін пакарання А.Бароўскаму ўключаны перыяд, які той знаходзіўся пад арыштам з 29 мая 2007 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках