25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Расеі Мядведзеў едзе да Лукашэнкі

33
Прэзідэнт Расеі Мядведзеў едзе да Лукашэнкі

Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў, як чакаецца, 22 чэрвеня наведае Беларусь. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядведзевым адбудзецца ў Берасці. Між тым, у мінулыя выходныя ў Санкт-Пецярбурзе Лукашэнка апынуўся адзіным кіраўніком краіны, з якім новы расейскі прэзідэнт не правёў двухбаковай сустрэчы.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядведзевым адбудзецца ў Берасці 22 чэрвеня. Аб гэтым паведамляе афіцыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі. У мінулыя выходныя Лукашэнка ездзіў на нефармальны саміт СНД у Санкт-Пецярбург, дзе апынуўся адзіным кіраўніком краіны, з якім новы расейскі прэзідэнт Мядведзеў не правёў двухбаковай сустрэчы.

Эксперты лічылі, што такім чынам Расея цісне на Лукашэнку, каб той выконваў дамоўленасці, дасягнутыя падчас снежаньскага візіту ў Менск Уладзіміра Пуціна. У першую чаргу, гаворка можа ісці аб пераходзе на расейскі рубель, як адзіную валюту, а таксама аб беларускай дзяржуласнасці, на якую паклалі вока расейскія алігархі («Белтрансгаз», МАЗ, прадпрыемствы нафтахіміі і нафтаперапрацоўкі).

Расейскі палітолаг Андрэй Рабаў без эківокаў кажа: камянём сутыкнення сталі "пытанні, датычныя правоў беларускіх эліт, якія ўзначалілі прыватызацыю. Так, натуральна, ім не жадалася б застацца ні з чым у сваёй уласнай краіне. Яны выдатна разумеюць норавы расейскага бізнэсу, разумеюць, што мы забярэм усё".

Так што Масква, відаць, не столькі баіцца сапсаваць імідж, колькі мяркуе, як спрытней адхапіць. Чакае, каб "кліент паспеў". Лічыць, што час гуляе на яе. І асабліва цяжкія часы для Беларусі могуць наступіць тады, калі будуць выбітыя транзітныя козыры.

Літаральна напярэдадні амбасадар РФ А.Сурыкаў казаў, што сустрэча Лукашэнкі і Мядведзева адбудзецца верагодней усяго да канца лета, «калі будзе што абгаварыць». Пры гэтым амбасадар меў на ўвазе, у першую чаргу, кошт на газ на 2009 год.

Характэрна, што адзіная сустрэча Лукашэнкі з Мядведзевым прайшла ў нефармальным становішчы ў Сочы, калі расейскі прэзідэнт яшчэ быў віцэ-прэм'ерам.

Напрошваецца выснова, што ігнараванне Мядведзевым Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбурзе спадвігла апошняга пайсці на нейкія саступкі Расеі. Варта лічыць, што ім ужо «ёсць што абгаварыць».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках