25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура не знайшла вінаватых у справе «Мультклуба»

7

Па справе «Мультклуба» вінаватых не ўсталявана. Як паведаміў следчы па найважнейшых справах пракуратуры Менска В.Шабан, на працягу наступнага тыдня справа будзе закрытая, а канфіскаваная аргтэхніка вернутая журналістам.

У гутарцы з карэспандэнтам Bulletinonline следчы па найважнейшых справах пракуратуры Менска В.Шабан, які вядзе крымінальную справу «Мультклуба», паведаміў, што на працягу наступнага тыдня справа будзе закрытая, паколькі вінаватыя не ўсталяваныя.

У пракуратуры Менска таксама паабяцалі вярнуць журналістам усю аргтэхніку, адабраную падчас ператрусаў 27 сакавіка. Да таго ж малодшы дарадчык юстыцыі спагадліва адзначыў, што ён «асабіста аддаў бы ўсе сістэмныя блокі прама цяпер, калі бы толькі яны знаходзіліся ў кабінеце, паколькі вінаватых у гэтай справе няма».

27 сакавіка паміж 8 і 9 гадзінамі раніцы па ўсёй краіне адбыліся ператрусы ў офісах і на кватэрах незалежных журналістаў.

Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да журналістаў у Менску, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Бабруйску, Брэсце, Бярозе… Часцей за ўсё ў журналістаў пыталіся аб працы на замежныя СМІ, у прыватнасці на польскі тэлеканал «Белсат». Пасля допытаў і ператрусаў КДБ канфіскавала велізарную колькасць кампутараў, відэакамеры, дыктафоны, іншыя носьбіты інфармацыі і дакументы.

Пры ператрусах журналістам паказвалі аднолькавы ордэр, падпісаны намеснікам пракурора Менска А.Стукам, якога на денях Лукашэнка прызначыў намеснікам Генеральнага пракурора. Афіцыйна ператрусы праходзілі ў межах знакамітай «справы «Мультклуба». Гэтая крымінальная справа было ўзбуджаная яшчэ ў 2005 годзе пракуратурай горада Менска па факце распаўсюджвання ў Інтэрнэце мультфільмаў, «якія ганьбяць гонар і вартасць прэзідэнта Беларусі». Галоўнымі фігурантамі сталі гарадзенцы Марозаў, Мініч і Абозаў. Цяпер яны знаходзяцца за мяжой у статуце палітэмігрантаў.

Цікава, што ў 2006 годзе па «справе «Мультклуба» затрымоўвалі апазіцыянераў. Але судзілі потым па іншых артыкулах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках