25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канстытуцыйным судзе пацвярджаюць наяўнасць «палітневыяздных»

Суддзя Канстытуцыйнага суду Валянцін Шуклін фактычна пацвердзіў наяўнасць "спісу палітневыязных" у Беларусі.

Прадстаўнік феміды, у каментары сітуацыі з невыязнымі, адзначыў у інтэрв'ю Еўрарадыё: "Нават калі чалавек праходзіць па крымінальнай справе ў якасці абвінавачанага, яго нельга пакідаць у спісе невыязных больш чым год. Чалавек не можа быць падазраваным год, два ці тры. Адносна яго мусіць вырашацца пытанне: ці выносіць яму абвінавачанне, што ён вінаваты ў чым-небудзь, ці не выносіць".

Сітуацыя ў бачанні членам Канстытуцыйнага Суду закона цалкам ясная. Але прыклад лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі сцвярджае адваротнае. Лідэр АГП вось ужо пяты год з'яўляецца падазраваным у крымінальнай справе аб абразе гонару і годнасці Лукашэнкі, на падставе чаго знаходзіцца ў спісе невыязных.

"Каментар Валянціна Шукліна дае праўную падставу дамагацца ад Канстытуцыйнага Суду афіцыйнай заявы ў пытанні спісу палітневыязных", - лічыць Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках