25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праўда Хатыні» абвяргае афіцыйную версію трагедыі

39

"Праўда Хатыні" - так называецца 35-хвілінны дакументальны фільм, прэм'ера якога адбылася ўчора ў Менску. Ён распавядае пра трагедыю вёскі Хатынь Лагойскага раёна, спаленай разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года.

Паводле словаў кансультанта фільма гісторыка Ігара Кузняцова, якія цытуе БелаПАН, стужка абвяргае цяперашнюю афіцыйную версію пра тое, што Хатынь была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У "Праўдзе Хатыні" прыводзяцца факты, якія сведчаць, што вёска была спаленая ўкраінскім паліцыйным батальёнам. Кузняцоў падкрэслівае, што калабаранты здзейснілі злачынства ў значна большым маштабе, чым ім было загадана немцамі.

Мяркуецца, што беларускі дакументальны фільм будзе прадстаўлены на міжнародных фестывалях дакументальнага кіно і паказаны на замежных тэлеканалах.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках