25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руху «За свабоду» зноў адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончага асьветніцкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду”.

Як паведаміў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні аб’яднаньня Юрась Губарэвіч, міністэрства юстыцыі прааналізавала шэраг выступленьняў у СМІ кіраўніка руху Аляксандра Мілінкевіча і некаторых іншых прадстаўнікоў руху. У выніку міністэрства прыйшло да высновы, што дзейнасьць аб’яднаньня будзе насіць не грамадзкі, а палітычны характар.

Па-другое, Мін’юст загадзя робіць прагноз, што ў выпадку рэгістрацыі дзейнасьць аб’яднаньня ня будзе адпавядаць заяўленым мэтам і задачам.

Губарэвіч сказаў, што гэтае рашэньне будзе аспрэчвацца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Нагадаем, гэта была ўжо трэцяя спроба “Руху “За свабоду” афіцыйна зарэгістравацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках