25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Пяткевіч: «Калі я прыязджаю ў ЗША, мяне разам з нелегаламі ў «абяз’яннік» адводзяць»

68

Намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч паскардзілася на абмежаванні ва ўездзе, уведзеныя з боку ЗША і ЕЗ адносна яе і іншых беларускіх чыноўнікаў.

У пачатку чэрвеня Пяткевіч наведала штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку, дзе выступіла з дакладам на тэматычных дэбатах па гандлі людзьмі. "Гэта быў першы прыезд, калі мяне ўпусцілі вельмі хутка, - адзначыла Пяткевіч у інтэрв'ю праграме "Семнадцать мгновений" на тэлеканале "Россия-Беларусь". - Калі я прыязджаю ў Злучаныя Штаты, мяне разам з нелегаламі ў нейкі там "абяз’яннік" адводзяць, і я, скажам, у дзелавым гарнітуры сяджу там, пакуль робяцца нейкія пакутлівыя званкі. Самі супрацоўнікі адпаведных памежных службаў ЗША не разумеюць: ну маладая, нібыта нармалёвая жанчына, чаго яна там робіць, незразумела, чаму ёй нельга заехаць? Але сапраўды гэта быў найхутчэйшы… літаральна цягам некалькіх хвілін усё вырашылася. Але, тым не менш, наведванне Нью-Ёрка ўсё роўна абмежаванае. Мы абмежаваныя 25-кіламетровай зонай, таму не ўсюды ў Нью-Ёрку можна быць".

Нагадаем, што Наталля Пяткевіч і дзесяткі беларускіх чыноўнікаў трапілі ў спісы "неўяздных" у краіны Еўразвяза і ЗША за парушэнні правоў чалавека і фальшаванні выбараў у Беларусі. Яшчэ чацвёра чыноўнікаў - міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, экс-кіраўнік МУС Юры Сівакоў і камандзір спецназу ўнутраных войскаў Зміцер Паўлічэнка знаходзяцца ў спісах з-за таго, што міжнародная супольнасць падазрае іх у дачыненні да выкраданняў і забойстваў лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках