26 лiстапада 2024, aўторак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жывы шчыт»: Супрацоўнікаў ДАІ, якія ледзь не забілі людзей, асудзілі ўмоўна (Фота, відэа)

28
«Жывы шчыт»: Супрацоўнікаў ДАІ, якія ледзь не забілі людзей, асудзілі ўмоўна (Фота, відэа)

За стварэнне «жывога шчыта» супраць п'янага кіроўцы супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёна Менска прысуджаныя да ўмоўнага пакарання.

Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч прысуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на тры гады і без права займаць вызначаныя пасады на працягу трох гадоў.

Такое рашэнне вынесла 25 чэрвеня суддзя суду Менскага раёна і горада Заслаўля Ірына Майко, падтрымаўшы патрабаванне дзяржаўнага абвінаваўцы.

Супрацоўнікі ДАІ прызнаныя вінаватымі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкулу 426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ Дарагакупец і Ліхторавіч, а таксама двое іх калегаў удзельнічалі ў затрыманні на трасе Менск — Мікашэвічы п'янага кіроўцы Рамана Менцюка, які ехаў у бок сталіцы з хуткасцю 160 кіламетраў у гадзіну. Каб спыніць парушальніка, супрацоўнікі ДАІ выставілі на ягоным шляху загароджу з некалькіх машын, у якіх знаходзіліся людзі — пяцёра дарослых і дзіця. Пацярпелыя грамадзяне звярнулі ў суд, патрабуючы пакараць супрацоўнікаў ДАІ. У выніку расследавання ў адносінах дваіх прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі крымінальная справа была спыненая.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках