26 лiстапада 2024, aўторак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны пратэст прадпрымальнікаў у Пінску

8

Стыхійны пратэст прадпрымальнікаў супраць падаткавікоў з Ганцавіч адбыўся ўчора ў Пінску.

Калі іншагароднія падаткавікі пачалі апісваць тавар у аднаго з гандляроў пінскага калгаснага рынку, прадпрымальнікі сабраліся вакол "пацярпелага". Яны прымусілі супрацоўнікаў падатковай інспекцыі сыйсці з рынку. Выкліканыя на дапамогу міліцыянты не сталі правакаваць натоўп на актыўны супраціў і таксама сышлі, паведамляе «Еўрарадыё».

Прадпрымальнікі кажуць, што за апошні месяц на пінскіх кірмашах розныя праверкі праводзяцца амаль штодзённа. Нават тых, хто нязначна парушыў нейкія нарматыўныя акты, штрафуюць абавязкова. І калі пінскія падаткавікі імкнуцца не накладаць вялікія штрафы, то падатковыя інспектары з Ганцавічаў спрабавалі канфіскаваць увесь тавар і выставіць максімальныя санкцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках