25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктару беларускай АЭС будуць плаціць заробак ў памеры 10 тысячаў даляраў

24

Заробак дырэктара беларускай атамнай станцыі складзе $8-10 тыс. у месяц, заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка, выступаючы ў пятніцу на сумесным паседжанні «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі».

"Мы прынялі адназначнае рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі, і каб прыцягнуць добрых спецыялістаў, дырэктару станцыі трэба плаціць $8-10 тыс. у месяц. Па нашых мерках, гэта добры заробак, хаця і менш, чым у Расеі плацяць за такую працу", - цытуе Ў.Сямашку «Інтэрфакс».

У.Сямашка падкрэсліў праблему адтоку кваліфікаваных кадраў з Беларусі ў сувязі з адносна нізкім узроўнем заробкаў. У прыватнасці, па ягоных словах, у Расею "зманьваюць" адмыслоўцаў сярэдняга звяна з Беларускага металургічнага заводу. У.Сямашка таксама канстатаваў дэфіцыт кваліфікаваных кадраў у будаўніцтве.

"Мы разумеем гэтую тэму, і сёння, як ніколі, актуальны лозунг - "кадры вырашаюць усё", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Па ягоным меркаванні, урад будзе рухацца па трох асноўных кірунках: агульнае падвышэнне сярэдняга заробку да $750-1000 праз 2,5 гады, узмацненне дыферэнцыяцыі заробку - "хтосьці павінен $500 атрымліваць, а хтосьці і $5 тыс." і ўзмацненне сацыяльнага пакета для кваліфікаваных кадраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках