25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктара ГД «Ждановічы» вызвалілі пад заклад у 4 мільёны 740 тысяч даляраў ЗША

26

Генеральнаму дырэктару Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгену Шыгалаву, які ад красавіка 2008 года быў пад вартай, змянілі меру спынення, паведамілі "Інтэрфаксу" у праваахоўных органах.

"Сваякі ўнеслі Br10 млрд (4 740 000 даляраў ЗША), і Я.Шыгалаву зменена мера спынення, яго адпусцілі з-пад варты пад заклад", паведамілі ў праваахоўных органах.

Там удакладнілі, што цяпер ён знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія", чакаецца, што праз дзень-два яго выпішуць.

Некалькі апошніх тыдняў Я.Шыгалаў крыяе ў РНПЦ "Кардыялогія", нагадалі ў праваахоўных органах. Са словаў суразмоўцаў агенцтва, "паколькі ён быў пад арыштам, каля яго палаты кругласутачна знаходзіўся пост міліцыі. Цяпер, калі прынята рашэнне аб змяненні меры спынення, пост зняты".

"Паводле нормаў заканадаўства, адпушчаны пад заклад абвінавачаны мусіць з'яўляцца на выклік для допыту, у тым выпадку, калі абавязкі будуць парушаныя, сума закладу пойдзе на рахунак органа пераследу", адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, у Менску 5 красавіка былі затрыманы генеральны дырэктар ГД "Ждановічы", яго намеснік і дзяржаўны чыноўнік.

Адносна затрыманага Я.Шыгалава была заведзена крымінальная справа за незаконны захоп зямлі, а таксама паводле артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".

15 красавіка Я.Шыгалаў і асобы, затрыманыя разам з ім, абвінавачаны паводле ч. 3 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках