25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая будаваць нафтаправод у абыход Беларусі

7

У бліжэйшы час выйдзе распараджэнне ўрада РФ аб пачатку будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы, пасля чаго кампанія "Транснафта" будзе абавязаная прыступіць да рэалізацыі праекту.

Аб гэтым, як паведамляе газета «Известия», сёння паведаміў журналістам прэзідэнт «Транснафты» Мікалай Токараў. Пакуль жа пачатак будаўнічых прац вызначаны на цяперашні верасень, аднак кампанія за наступныя два месяцы мае намер звярнуцца ў Міністэрства фінансаў з прапановай аб сафінансаванні з бюджэту будаўніцтва другой чаргі БТС коштам 120 млрд. рублёў. Пры гэтым кіраўнік "Транснафты" не стаў удакладняць, якую частку фінансавання, па меркаванні нафтавай кампаніі, павінен вылучыць бюджэт. "Аптымальным для нас было бы ўсё", - заўважыў ён.

Раней Токараў заявіў, што тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекту з канчаткам у Прыморску ўжо гатовае, праўда, яго прыйдзецца падрэдагаваць у сілу акалічнасцяў, якія змяніліся, - прынятае рашэнне, што БТС-2 будзе скончацца ва Ўсць-Лузе. Аднак, па ягоных словах, змены ТЭА не зойме шмат часу. Прэзідэнт "Транснафты" адзначыў, што цяпер галоўнае - вызначыцца з крыніцай фінансавання праекту.

Праект БТС-2 павінен знізіць залежнасць Расеі ад транзіту нафты праз Беларусь, паколькі трубаправод будзе пракладзены ў абыход тэрыторыі дзяржавы. Гэты праект уключаны ў генеральную схему нафтаправоднага транспарта РФ да 2020 года. Па разліках "Транснафты", БТС-2 гарантавана будзе запоўненая 30 млн. тон нафты і будзе мець магчымасць даставіць гэты аб'ём на Балтыку, без шкоды ВСТО. Аб'ём транспартовак нафты ў Германію, Польшчу і Паўднёвую Еўропу не будзе паніжаны з-за ўводзінаў гэтага нафтаправода, дадатковыя аб'ёмы будуць пастаўляцца з паўднёвых партоў, удакладняе ІТАР-ТАСС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках