25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо чатыры чалавекі арыштаваныя па справе аб выбуху

5

Ужо чатыры чалавекі затрыманыя падчас расследаванняў крымінальнай справы па факце выбуху ў Менску ўначы 4 ліпеня.

Затрыманыя — былыя ўдзельнікі ліквідаванага Міністэрствам юстыцыі грамадскага аб'яднання "Беларускае згуртаванне вайскоўцаў" (БЗВ) Міраслаў Лазоўскі, Сяргей Чыслаў, Ігар Корсак і Віктар Ляшчынскі, піша БелаПАН.

Затрыманыя таксама з'яўляліся актывістамі арганізацыі "Белы легіён", якая была створаная на аснове моладзевага крыла БЗВ у мэтах ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.

Аб акалічнасцях затрымання В.Ляшчынскага ніякай інфармацыі пакуль няма.

Як мы паведамлялі раней, С.Чыслаў ужо год не жыве ў Беларусі — ён стала знаходзіцца ў Маскве, дзе займаецца бізнэсам. "Наколькі мне вядома, 7 ліпеня, пасля кароткачасовага знаходжання ў Беларусі, сябры праводзілі Сяргея на вакзал, ён нармальна сеў у цягнік і з'ехаў. Якім чынам ён апынуўся затрыманым, мне невядома", — сказала Ніна Шыдлоўская, жонка М.Лазоўскага.

М.Лазоўскага і І.Корсака затрымалі ў Менску 8 ліпеня. Папярэдне ў іх на кватэрах былі праведзеныя ператрусы. У Лазоўскага забралі сістэмныя блокі кампутараў, некаторыя дакументы і запісныя кніжкі, у Корсака — пакет з гайкамі і балтамі, а таксама гумавыя пальчаткі.

Як сцвярджае Н.Шыдлоўская, пасля таго як БЗВ было ліквідаванае рашэннем Міністэрства юстыцыі, ніякай грамадскай дзейнасцю ні Лазоўскі, ні Корсак не займаліся.

Па ейных словах, усе затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часавага ўтрымання ГУЎС Менгарвыканкама. Па наяўнай інфармацыі, ні аднаму з іх абвінавачванне пакуль не прад'яўленае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках