25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у кватэры актывіста «Правага альянсу» Юрася Карэтнікава

1

Супрацоўнікі КБД і міліцыі прыблізна ў 10.40 пачалі ператрус у кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава.

Міліцыянты доўгі час грукалі ў дзьверы, і калі Юрась адчыніў, паказалі яму ордэр на ператрус, паведаміла “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што пасля выбуху 4 ліпеня ў Менску былі затрыманыя 13 актывістаў апазыцыі і 10 з іх дагэтуль застаюцца ў турмах. У кватэрах апазыцыянераў таксама праводзіліся ператрусы. Іх затрымлівалі толькі за знойдзеныя цвікі ці гумавыя пальчаткі, якія ёсьць у кожнай хаце.

Праваабаронцы называюць арышты дэмакратаў незаконнымі і палітычна матываванымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках