25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошыну не пусцілі ў Еўропу на канферэнцыю АБСЕ

30

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына з-за візавых абмежаванняў на ўезд у ЕЗ не зможа прыняць удзел у канферэнцыі АБСЕ па пытаннях назірання за выбарамі.

"У Вене 21-22 ліпеня адбудзецца канферэнцыя АБСЕ па назіранні за выбарамі, у якой прыме ўдзел загадчыца прававым аддзелам Цэнтравыбаркаму Надзея Кісялёва. Па розуме, у падобных нарадах павінная ўдзельнічаць я, але па вядомай прычыне гэта немагчыма, паколькі я неўяздная ў Аўстрыю", - сказала Л.Ярмошына сёння ў Менску на прэс-канферэнцыі.

Яна паведаміла, што назіральнікі АБСЕ павінныя прыбыць у Беларусь у жніўні. 29 ліпеня ў яе адбудзецца сустрэча з кіраўніком наглядальнай місіі СНД, Выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым. Акрамя таго, Цэнтравыбаркам накіраваў запрашэнне прыняць удзел у назіранні за выбарамі ЦВКам краін СНД, а таксама Літвы і Латвіі.

Кіраўніку ЦВК забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за фальсіфікацыі выбарчых кампаній, што праходзілі ў Беларусі з 1996 года.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках