25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за паўгады прадукты падаражэлі на 18,9%

3

Кошты на харчовыя тавары ў Менску за першае паўгоддзе 2008 года павялічыліся ў сярэднім на 18,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Кошты на раслінны алей выраслі на 94,4%, макаронныя вырабы — на 34,8%, жывёльны алей — на 32,3%, малако і малочныя прадукты — на 29,1%, сыры цвёрдыя — на 21,9%, крупу і бабовыя — на 23%, мяса і птушку — на 18,6%, муку пшанічную — на 18%, кандытарскія вырабы — на 15,5%, каўбасныя вырабы — на 14,6%, яйкі — на 13,3%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 13,2%, алкагольныя напоі — на 13%. Менш значны рост адзначаны на мясныя кансервы (6,5%), рыбу і рыбапрадукты (5,9%). Кошт на свежую рыбу знізіўся на 8,8%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Мінстат

За студзень—чэрвень бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года бульба падаражла на 3%. Кошты на іншую гародніну выраслі на 27,7%, у тым ліку на буракі — на 75,4%, капусту свежую — на 62,1%, морква — на 47,1%, перац салодкі — на 39,5%, памідоры свежыя — на 19,5%, радыска — на 18,1%, агуркі свежыя — на 13,5%, часнык — на 2,4%. Лук рэпчаты патаннеў на 3,2%.

Садавіна падаражэлі на 43,6%, у тым ліку цытрусавыя — на 76,5%, яблыкі — на 33%, бананы — на 16,4%, вінаград — на 15,7%.

Нехарчовыя тавары ў студзені—чэрвені 2008 года па стаўленні да студзеня—чэрвеня 2007 года ў Менску падаражэлі на 6,3%. У тым ліку: моючыя сродкі — на 18%; бензін — на 13,8%; панчошна-шкарпэткавыя вырабы — на 11%; друкаваныя выданні — на 10,5%; будаўнічыя матэрыялы — на 10%; медыкаменты — на 9,4%; парфумерна-касметычныя тавары — на 8,6%; мэбля — на 7,7%; тытунёвыя вырабы — на 7,6%; тэкстыльныя вырабы — на 6%; тканіны — на 5,8%. Знізіліся на 3,1% кошты на верхні трыкатаж, на 2,9% — кошты на ровары дарожныя, на 0,7% — кошты на футравыя вырабы.

Платныя паслугі падаражэлі на 17,6%. Кошты на санаторна-аздараўленчыя паслугі ўзраслі на 31,1%, паслугі дашкольных устаноў — на 30,9%, паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі — на 28,2%, турыстычныя — на 19,4%, бытавыя — на 16,9%, пасажырскага транспарта — на 13,2%, вышэйшай адукацыі — на 11,6%, фізічнай культуры і спорту — на 9,6%, арганізацый культуры — на 7,2%, медыцынскія — на 6,5%.

Кошты на прадпрыемствах грамадскага харчавання ў студзені—чэрвені выраслі на 17,5%.

За паўгады прадукты ў Беларусі падаражэлі на 7%

Кошты на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзене-чэрвені 2008 года па стаўленні да снежня 2007 года ўзраслі на 7%, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі.

У чэрвені 2008 года ў параўнанні з маем 2008 года кошты на харч павялічыліся на 0,6%. Па інфармацыі Мінстата, рост коштаў на харчовыя тавары ў чэрвені бягучага года ў параўнанні з папярэднім месяцам даў 0,3% прыросту зводнага індэкса спажывецкіх коштаў.

Па дадзеных Мінстата, у чэрвені бягучага года ў параўнанні з маем кошты на жывёльны і раслінны алей, сасіскі ўзраслі на 1,3 - 1,5%, каўбасу вараную вышэйшага гатунку, мясныя паўфабрыкаты з ялавічыны, маянэз, піва - на 1,8%-2%, ялавічыну першай катэгорыі - на 2,6%, бабовыя - на 3,6%, цукар - на 5,5%, рыс - на 7,3%.

Бульба падаражэла на 5,2%, рэпчаты лук на 17,5%, морква - на 31,8%, буракі - у 1,8 разы. Кошты на салодкі перац знізіліся на 12,7%, свежыя памідоры - на 13,2%, зялёны лук - на 14,5%, свежую капусту - на 33,2%, свежыя агуркі - на 41,7%. Яблыкі падаражэлі на 8,4%, бананы патаннелі на 4,7%.

Сярэдні кошт на ялавічыну першай катэгорыі па рэспубліцы на канец чэрвеня складаў Br9,225 тыс. за 1 кг, на свініну - Br9,4 тыс., капусту свежую - Br2,273 тыс., лук рэпчаты - Br2,063 тыс., буракі - Br3,095 тыс., бульба - Br828 за кг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках