25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Будслаў на вячэрнюю імшу сабраліся каля 30 тысяч чалавек

3

Увечары 1 ліпеня каля 30 тысяч паломнікаў з Менску, Нарачы, Жодзіна, Ракава, Радашковічаў, Вілейкі, Магілёва, Віцебску і іншых гарадоў Беларусі прынялі ўдзел у вячэрняй імшы перад Будслаўскім касцёлам бернардынаў у Мядзельскім раёне Менскай вобласці.

Самая вялікая група паломнікаў — каля 1.500 чалавек — прыбыла ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай з Віцебскай дыяцэзіі, паведаміў прэс-сакратар Беларускай рымска-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амельчэня. Акрамя таго, прыехала група байкераў з Польшчы, каб памаліцца за беларускіх палякаў.

Як адзначыў ксёндз Аляксандр, у сваім звароце да паломнікаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў удзельнікаў урачыстасцяў у Будславе маліцца за візіт Бенедыкта XVI у Беларусь.

У цяперашнім годзе для ўдзелу ў традыцыйным пасадным свяце 1—2 ліпеня, прысвечаным 10-годдзю каранавання іконы Маці Божай Будслаўскай, запрошаныя Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый архібіскуп Марцін Відовіч і ўсе каталіцкія біскупы краіны, а таксама духоўныя хоры, паведамляе БелаПАН.

У праграму свята ўключаныя ўрачыстыя імшы, Марыйные нешпары (услаўленні Ісуса Хрыста і Маці Божай, падчас якіх выконваюцца псалмы), акафіст, пакланенне святым дарункам, выстаўленне святога прычасця, працэсіі і літанні да Маці Божай. У свяце прымаюць удзел таксама вернікі грэка-каталіцкай царквы.

Удзельнікі свята будуць адзначаць 10-годдзе са дня, калі кардынал Казімір Свенцек каранаваў папскімі каронамі ікону Маці Божай Будслаўскай, што з'яўляецца прызнаннем яе цудатворнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках