25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавеса ў Менску возьмуць пад узмоцненую ахову

11

У сувязі з прыездам у Менск прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса сярод жыхароў дамоў па вуліцам Захарава і Першамайская ў Менску распаўсюджаная аб'ява суровага зместу.

«Паважаныя жыхары,

У сувязі з правядзеннем мерапрыемства па выпадку прыезду ахоўнай асобы ў парк імя Сімона Балівара неабходна 23 ліпеня 2008 года з 12.00 да 13.00 зачыніць усе вокны, форткі, гаўбцы. У мэтах вашай бяспекі выхад на пераходны гаўбец з ліфтавой на пажарную лесвіцу строга забаронены», -- гаворыцца ў аб'яве, тэкст якой патрапіў у прэс-цэнтр Хартыі'97.

Нагадаем, што ў Менску на вуліцы Захарава нядаўна быў закладзены парк імя Сімона Балівара -- аднаго з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы, вялікім прыхільнікам якога з'яўляецца Уга Чавес. Ужо сёння парк запоўнены машынамі пажарнай службы, дворнікамі, працаўнікамі «Зеленбуда» і супрацоўнікамі міліцыі. Не выклікае сумневаў, што «ахоўнай асобай», якая прыбудзе заўтра ў парк, будзе венесуэльскі прэзідэнт.

Для менчукоў аб'явы падобнага кшталту ўжо ўвайшлі ў звычку. Напрыклад, указанні зачыняць наглуха форткі і не падыходзіць да вокнаў жыхары дамоў на плошчы Перамогі атрымліваюць кожны раз, як толькі туды прыязджае Лукашэнка, каб ускласці кветкі або паўдзельнічаць у парадзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках