25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга Чавес у Менску: «Я не збіраюся займацца ўсялякімі вычварэннямі»

9

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес адмовіўся каментаваць у Менску распаўсюджаную ў СМІ інфармацыю аб заключэнні падчас візіту ў Маскву кантракту на супрацоўніцтва з Расеяй у ваеннай сферы на суму $30 млрд.

"Я не збіраюся займацца ўсялякімі вычварэннямі, якія распаўсюджваюць розныя агенцтвы", - заявіў У.Чавес, адказваючы ў Нацыянальным аэрапарту Менск на пытанне журналістаў аб заключэнні кантракту з Расеяй у ваеннай сферы на $30 млрд.

"Якія лічбы вар'яцкія! Лепш спытаеце мяне, колькі грошай у развіццё краіны ўкладваем!", - адзначыў У.Чавес.

У гэтай сувязі ён распавёў, што дасягнутыя дамоўленасці з расейскай кампаніяй па развіцці чыгуначнай сеткі ў Венесуэле, а таксама ў Маскве дасягнутая дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў сферы авіяцыі.

"А я ўжо ўсё на гэтую тэму сказаў (аб кантракце на пастаўку ўзбраенняў)", - падкрэсліў лідэр Венесуэлы.

Як паведамляе “Інтэрфакс”, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес мае намер абгаварыць падчас свайго візіту ў Менск перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю і разлічвае, што ягоныя “асабістыя” адносіны з Лукашэнкам паспрыяюць двухразоваму павелічэнню таваразвароту паміж дзяржавамі.

"Сёння мы абгаворым нафтаздабычу, а таксама супрацоўніцтва па трох иншых напрамках, каб у два разы павялічыць наш таваразварот", - заявіў У.Чавес журналістам у Нацыянальным аэрапарту Менск.

Ён падкрэсліў, што венесуэльска-беларускае супрацоўніцтва прасоваецца хуткімі тэмпамі. Прэзідэнт Венесуэлы адзначыў, што ў цяперашні час абмяркоўваецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў з беларускім бокам. "Ужо прасвідраваныя свідравіны (для здабычы беларускім бокам нафты на тэрыторыі Венесуэлы - ІФ), ідзе супрацоўніцтва ў сферы нафтавыведкі, ёсць праект па стварэнні вытворчасці ў Венесуэле абсталявання і машын", - сказаў У.Чавес. Ён паведаміў, што хуткім часам у Беларусь прыедуць каля 40 венесуэльскіх спецыялістаў у рамках рэалізацыі гэтага праекту.

"Мы заканчваем праект па зборцы трактароў, грузавікоў", - працягнуў прэзідэнт Венесуэлы, дадаўшы, што Беларусь і Венесуэла таксама супрацоўнічаюць у вобласці газіфікацыі венесуэльскіх гарадоў.

"У другой палове дня мы сустракаемся з нашым сябрам - Аляксандрам Лукашэнкай. Мы абгаворым дамову па розных напрамках супрацоўніцтва", - сказаў У.Чавес. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "мы выдатна па іх прасоваемся".

Прэзідэнт Венесуэлы таксама адзначыў, што "гаворка ідзе не толькі аб асабістых адносінах, якія патрэбныя для ўсталявання сяброўства паміж народамі - на гэтай аснове будуюцца палітычныя адносіны, далей развіваюцца эканамічныя і сацыяльныя".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках