25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся?

14

Яшчэ 27 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску надзвычайны і паўнаважаны амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес абяцаў, што Венесуэла падасць Беларусі крэдыт у 500 млн. даляраў ЗША.

Дыпламат заяўляў, што "у цяперашні час дакументы знаходзяцца на стадыі афармлення» і створаны Сумесны фонд развіцця, які складае 500 млн. даляраў, знаходзіцца ў "працоўным стане, функцыянуе і накіраваны на падтрыманне праектаў, якія выцякаюць з дамоваў, што былі падпісаныя паміж Венесуэлай і Беларуссю".

Аднак сёння па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уга Чавесам аб крэдыце нічога не паведамляецца. Афіцыйныя інфармагенцтвы рапартуюць толькі аб тым, што Лукашэнка і Чавес лічаць неабходным "умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, садзейнічаць развіццю шматпалярнага света і процідзейнічаць умяшанню ва ўнутраныя справы дзяржаў з боку трэціх краін".

"Прэзідэнты прынялі рашэнне паглыбляць супрацоўніцтва паміж двума краінамі ў энергетычнай сферы і развіваць праекты, рэалізуемыя сумесным прадпрыемствам "Петролера Беловенесолана" у Венесуэле", - гаворыцца ў сумесным камюніке, прынятым у Менску па выніках сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін.

У дакуменце адзначаецца, што перамовы "яшчэ раз прадэманстравалі супадзенне поглядаў на рашэнне праблем і выклікаў, з якімі сутыкаюцца нашыя краіны ў іх імкненні да стварэння шматпалярнага света на аснове такіх прынцыпаў як салідарнасць, супрацоўніцтва і ўзаемапавага". "Прэзідэнты з задавальненнем адзначылі высілкі ўрадаў абедзвюх краін, накіраваныя на абарону суверэнітэту і забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці на дабро народаў дзвюх дзяржаў", гаворыцца ў дакуменце.

У ім таксама падкрэсліваецца, што "бакі былі аднадушныя ў тым, што ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў, навязванне звонку сацыяльна-палітычных мадэляў развіцця насуперак волі народаў, выкарыстанне палітыкі падвойных стандартаў уяўляюць відавочную пагрозу бяспекі любой нацыі".

І усё. Аб крэдыце ні слова.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках