25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад рыхтуецца да горшага: газ будзе каштаваць 200 даляраў

35
Урад рыхтуецца да горшага: газ будзе каштаваць 200 даляраў

«Газпрам» зламаў беларускіх перагаворшчыкаў. Адказным ведамствам паступіла ўказанне падрыхтаваць так званы «песімістычны прагноз» на 2009 год.

Па інфармацыі «Завтра твоей страны», такое ўказанне было дадзенае адразу жа пасля вяртання на мінулым тыдні з Масквы генеральнага дырэктара ААТ «Белтрансгаз» Уладзіміра Маёрава, які ўдзельнічаў у перамовах з кіраўніцтвам расейскай манаполіі.

Гэты варыянт прагнозу плануецца разгледзець на пашыранай нарадзе Савета міністраў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў першай палове жнівеня. Усе паказчыкі на наступны год у ім разлічваюцца, зыходзячы з 200 даляраў за 1 тыс. куб. м. прыроднага газу.

Гэты кошт на 60 даляраў (або на траціну) большы, чым меркавалася ў «аптымістычным» праекце бюджэту.

Нагадаем, беларускае кіраўніцтва ўжо разлічыла праект бюджэта на наступны год, зыходзячы з кошту 140 даляраў за тысячу кубоў, і некалькі месяцаў спрабавала «працягнуць» гэтую суму на сцвярджэнне ў «Газпраме».

-- Першапачаткова гэты кошт узгоднены дамовай, падпісанай у 2006 годзе. Зыходзячы з гэтых дамоўленасцяў, мы вядзем перамовы з Расеяй па кошце на газ у 2009 годзе. Мы ўзялі ў разлік гэтую лічбу – 140 даляраў, -- аргументаваў пазіцыю Беларусі ў красавіку бягучага года віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў.

Аднак перамовы не ўвянчаліся поспехам. У «Газпраме» палічылі, што 140 даляраў будзе суперыльготна для Беларусі, для якой камфортная зніжка, паводле тых жа дамоўленасцяў, не павінная перавышаць 20% еўрапейскага кошту. Паколькі кошт газу для еўрапейцаў даўно пераваліў за 310-320 даляраў за 1 тыс. куб. м., то нават з улікам зніжкі кошт газу для Беларусі ў любым выпадку павінны перавышаць 200 даляраў.

Упершыню інфармацыя аб магчымым павелічэнні кошту на газ да 200 даляраў і вышэй з'явілася ў маі бягучага года. Спачатку яе агучыў падчас відэаканферэнцыі «Масква-Менск» намеснік дзяржаўнага сакратара Саюза Беларусі і Расеі Васіль Хрол, які заявіў літаральна наступнае: «Наступны кошт на газ будзе больш за 200 даляраў па формуле кошту».

У чэрвені амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у больш катэгарычнай форме заявіў на прэс-канферэнцыі, што ў 2009 годзе Беларусь будзе плаціць за газ 200 даляраў за тысячу кубоў.

Судзячы па ўсім, іншых варыянтаў не дадзена.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках