25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на Ігналінскай АЭС

4

Ігналінская атамная электрастанцыя (ІАЭС) у ноч на аўторак спыніла выпрацоўку электраэнергіі.

"З 29 ліпеня планавалася выключыць адзін з двух турбагенератараў адзінага эксплуатаванага энергаблока, але ў працэсе спынення выключыўся і другі генератар, гэта значыць выпрацоўка электраэнергіі спынілася", - паведаміла "Інтэрфаксу" супрацоўніца прэс-службы ІАЭС.

Прычыны спынення другога генератара, які, як планавалася, павінен быў працаваць да канца гэтага тыдня, высвятляюцца. Пакуль не вядома, ці будзе запускацца гэты спынены аўтаматыкай турбагенератар.

Плануецца, што планава-папераджальны рамонт абодвух турбагенератараў будзе скончаны ў канцы верасня.

Падчас рамонту энергаблока, як паведамілі "Інтэрфаксу" у прэс - службе літоўскіх энергасістэм - АТ Lietuvos energija ("Летувос энергія"), запатрабаванні Літвы ў электраэнергіі будуць задавальняцца за кошт падвышэння нагрузкі на іншых літоўскіх электрастанцыях, а таксама за кошт імпарту электраэнергіі з Расеі, Эстоніі і Скандынавіі.

Літва ў канцы 2004 года вывела з эксплуатацыі першы (з двух) энергаблок ІАЭС, а другі, энергаблок, які выключыўся, вызначана спыніць у канцы 2009 года, але Літва дамагаецца падаўжэння ягонай эксплуатацыі датуль, пакуль наўзамен спыненай ІАЭС у Літве сумеснымі высілкамі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы будзе пабудаваная новая атамная электрастанцыя, гэта значыць да 2015-2017 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках