26 лiстапада 2024, aўторак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея афіцыйна абвясціла аб намеры будаваць беларускую АЭС

2

Мінэнерга Беларусі атрымала ад Росатама і франка-германскай кампаніі "Арэва" афіцыйныя адказы на прапанову ўдзельнічаць у конкурсе на будаўніцтва АЭС у рэспубліцы.

Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БелТА міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц.

Афіцыйнага адказу ад амерыкана-японскай кампаніі "Вестынгаўз-Тошыба" пакуль не паступіла. "Мы чакаем. Яшчэ ёсць час, тэрмін быў вызначаны да 1 жнівеня", - адзначыў Аляксандр Азярэц.

Па ягоных словах, Росатам афіцыйна пацвердзіў свой намер удзельнічаць у будаўніцтве АЭС у Беларусі. "Станоўчы адказ атрыманы ад Росатама. Адказ французскай кампаніі "Арэва" больш прастранны", - сказаў ён. Цяпер атрыманая інфармацыя вывучаецца і канкрэтызуецца з мэтай падрыхтоўкі да наступнага этапа праекту па будаўніцтве АЭС у Беларусі.

Як ужо паведамлялася, у рэспубліцы плануецца ўзвесці атамную электрастанцыю агульнай магутнасцю 2 тыс.МВт з уводам першага энергаблока ў 2016 годзе, другога - у 2018 годзе. На будучай АЭС плануецца выкарыстаць вода-вадзяныя рэактары трэцяга пакалення. Асноўным вытворцам дадзенага абсталявання - амерыкана-японскай, франка-германскай і расейскай кампаніям - Беларусь накіравала свае прапановы разгледзець магчымасць удзелу ў будаўніцтве АЭС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках