25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы ўсё яшчэ ў Еўропе?

8

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым прыме ўдзел у XV міністэрскай канферэнцыі Руху недалучэння (РН), якая адбудзецца 29-30 ліпеня ў Тэгеране.

Канферэнцыя праводзіцца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі на XIV саміце РН у Гаване ў верасні 2006 года, у якім прымаў удзел А.Лукашэнка. Удзельнікі маючай адбыцца сустрэчы абгавораць пытанні ўмацавання арганізацыі, выклікі, якія стаяць перад ёй, меры наступнага падвышэння эфектыўнасці і ўзгодненасці дзеянняў, а таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных тэмах міжнароднай позвы дня, паведамляе «БДГ».

Па выніках канферэнцыі плануецца прыняць выніковы дакумент, у якім, як паведамляе прэс-служба МЗС, «знойдуць сваё адлюстраванне беларускія ініцыятывы». У іх ліку – «адмена аднабаковых санкцый, прадухіленне стварэння новых тыпаў зброі масавага знішчэння, арганізацыя тэматычных дэбатаў Генеральнай асамблеі ААН па пытанні доступу да тэхналогій выкарыстання альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі, распрацоўка плану дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі».

Нагадаем, што Беларусь з'яўляецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая састаіць ў РН, і, з іншага боку, адзінай з краін кантынента, не ўваходзячай у Раду Еўропы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках