25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі: Інфляцыя ў Беларусі ў 2008 годзе складзе 14%

6

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2008 года можа скласці каля 14%, заявіла сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Таццяна Старчанка.

Па яе словах, краіне адназначна не атрымаецца выйсці на прагнозныя параметры па інфляцыі. "У рамках 10% за год нам не атрымаецца яе вытрымаць. Калі ў другім паўгоддзі па інфляцыі мы выйдзем на ўзровень першага паўгоддзя, будзе добры вынік", - сказала намміністра, нагадаўшы, што ў першым паўгоддзі 2008 года інфляцыя склала 7,3%.

Старчанка паведаміла, што ёсць прапановы ад аграпрамысловага комплексу па падвышэнні коштаў у гэтым сектары эканомікі з тым, каб пазбегнуць стратнасці сельгаспрадпрыемстваў. "Мы будзем вывучаць гэтую сітуацыю, пралічваць розныя варыянты. Таксама мы захаваем дзяржрэгуляванне тарыфаў у вобласці жыллёва-камунальных паслуг, бо гэты сектар аказвае істотны ўплыў на эканоміку. Я лічу, што сёння дзяржрэгуляванне коштаў трэба захаваць, але разам з тым неабходна больш уважліва падыходзіць да рашэння пытанняў стратнасці прадпрыемстваў", - адзначыла намміністра, якую цытуе БелТА.

Па дадзеных незалежных эканамістаў, інфляцыя ў Беларусі сёлета складзе не менш за 25%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках