25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьміцер Бандарэнка: ««Прызначаныя ў «палатку» апазыцыянэры легімітызуюць дыктатуру»»

7
Зьміцер Бандарэнка: ««Прызначаныя ў «палатку» апазыцыянэры легімітызуюць дыктатуру»»

У выпадку, калі некалькім апанэнтам рэжыму будзе «дазволена» заняць дэпутацкія крэслы ўладам можна будзе заяўляць пра легітымнасьць ўсёй «дыктатарскай сыстэмы».

Аб гэтым у інтэрв’ю “Радыё Свабода” заявіў адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка.

-- На сёньняшні момант большасьць суб’ектаў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” выступаюць за байкот: гэта “Малады фронт”, актывісты грамадзянскай кампаніі “Джынс за Свабоду”, грамадзянскай кампаніі “За Свабоду” (не блытаць з “Рухам За Свабоду”), а таксама шэраг вядомых палітыкаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, -- заявіў палітык.

-- Але гэта будзе выяўляцца ў нейкіх дзеяньнях ці гэта будзе байкот, што называецца, маўклівы?

-- Зараз па ўсёй краіне распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы, якія заклікаюць да байкоту, вывешваюцца расьцяжкі, ідзе кампанія ў інтэрнэце. Таксама падчас збору подпісаў за ўступленьне Беларусі ў Эўрапейскі зьвяз насельніцтва інфармуецца – у чым сутнасьць байкоту і навошта гэта патрэбна.

-- І ў чым мэтазгоднасьць байкоту, з вашага гледзішча?

-- Відавочна, што ў Беларусі няма свабодных выбараў, і з гэтым пагаджаюцца ўсе суб’екты беларускага палітычнага поля. І ўсе разумеюць, што калі ў так званай “палаце прадстаўнікоў” зьявяцца апазыцыянэры, то гэтыя апазыцыянэры будуць прызначаныя дыктатарам Лукашэнкам. Мы катэгарычна супраць такога падыходу. Бо ў такім выпадку будзе легімітызаваная ўлада Лукашэнкі, усе міжнародныя пагадненьні, “палаткай” зацьверджаныя, таксама будуць прызнаныя, прыватызацыя бескантрольная, якая зараз адбываецца і будзе праходзіць больш масава ў бліжэйшыя часы, таксама легітымізуецца. Зараз ідзе рабаваньне беларускага народу і няма ніякага кантролю за дзеяньнямі ўлады. Няма кантролю нават іншымі галінамі ўлады за Лукашэнкам. І вось гэтыя два-тры чалавекі, якіх могуць прызначыць у “палату” апазыцыянэрамі, яны будуць легітымізаваць усю дыктатарскую сыстэму. Мы катэгарычна супраць такога падыходу, таму і заклікаем да байкоту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках