25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам»: кошт на газ да канца года будзе большы за 500 даляраў

Па прагнозах Газпрама, да канца 2008 года сярэднееўрапейскі кошт на газ перавысіць $500 за 1000 кубаметраў, паведаміў кіраўнік расейскай газавай манаполіі Аляксей Мілер.

"Што датычна коштаў на газ: сітуацыя складаецца для канчатковых спажыўцоў досыць драматычна. І, па нашых прагнозах, ужо да канца 2008 года сярэднееўрапейскі кошт стане большым за $500 за 1000 кубаметраў", - сказаў А.Мілер на працоўнай сустрэчы ў Маскве з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным.

Летась Газпрам паставіў на рынкі краін Еўразвяза каля 170 млрд кубаметраў газу і крыху болей за100 млрд - у краіны СНД і Балтыі, паведамляе «Інтэрфакс».

"Аб'ёмы паставак газу на знешні рынак растуць з года ў год, але цяпер яны ўжо саступаюць росту аб'ёмаў спажывання на ўнутраным рынку. Сёння ўнутраны рынак становіцца рэальным канкурэнтам для нашых замежных рынкаў", - падкрэсліў кіраўнік Газпрама.

Па ягоных словах, гэта звязана і з рашэннем урада аб вывадзе ўнутранага рынка РФ на кошты, раўнапрыбыткавыя з экспартам. "Гэта датычна і аб'ёмаў, якія значна, у большай ступені, растуць у нас, у РФ. Таму мы кажам, што ўнутраны рынак становіцца вельмі сур'ёзным канкурэнтам рынку знешняму", - адзначыў А.Мілер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках