25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Чэхія падпісалі дамову па СРА

1

Урачыстая цырымонія падпісання дамовы паміж ЗША і Чэхіяй аб размяшчэнні ў раёне вайсковага палігона Брды радара СРА адбылася ў Чэрнінскім палацы.

Як паведамляе агенцтва France Presse, дамова аб размяшчэнні на чэшскай тэрыторыі амерыканскага радара сістэмы супрацьракетнай абароны падпісалі 8 ліпеня дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс і кіращнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг.

Дакументы павінныя быць ратыфікаваныя абедзвюма палатамі парламента Чэхіі, пасля чаго падпісаныя прэзідэнтам краіны Вацлавам Клаўсам.

Нагадаем, што 4 ліпеня Польшча не пагадзілася на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі элементаў амерыканскай сістэмы СРА на ўмовах, прапанаваных Вашынгтонам. Аднак, як падкрэсліў прэм'ер-міністр Польшчы, у Варшаве гатовыя да наступнага дыялогу з ЗША па СРА.

Нагадаем, ЗША плануюць размясціць у Польшчы дзесяць ракет-перахопнікаў.

Афіцыйная Варшава, у сваю чаргу, разлічвае, што ўзамен на згоду размясціць на польскай тэрыторыі элементы сістэмы СРА, ЗША акажуць Польшчы ваенна-тэхнічную дапамогу ў мадэрнізацыі войска.

Варшава выказвала адмысловую зацікаўленасць ракетнымі комплексамі блізкага і сярэдняга радыусу дзеяння Patriot PAC-3, THAAD або AMRAAM.

З'явілася таксама інфармацыя, што ў выпадку адмовы Польшчы размяшчаць на сваёй тэрыторыі ракеты, яны могуць быць размешчаныя на тэрыторыі Літвы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках