25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая бомба была ў два разы большая за тую, якая выбухнула. Яе знайшлі ў 22.30

32
Першая бомба была ў два разы большая за тую, якая выбухнула. Яе знайшлі ў 22.30

Першы намміністра ўнутраных справаў, генерал Аляксандр Шчурко паведаміў, што адна выбухная прылада было выяўленая ў раёне 10 гадзінаў вечара. Яе знайшлі радавыя менчукі і толькі спецыялісты, якія прыехалі пазней, далі яму адзнаку. Нягледзячы на гэта, «свята» працягвалася.

Аб тым, як ідзе следства, «КП в Беларуси» распавёў кіраўнік аператыўнай групы МУС Беларусі па расследаванні выбуху ў Менску Аляксандр Шчурко.

- Скажыце, калі ласка, калі будзе фотаробат падазраванага, які абяцалі яшчэ 4 ліпеня?

- Фотаробат ёсць. Але ўвесь час з'яўляюцца новыя сведкі. Напрыклад, маладыя людзі, якія ачунялі ў лякарнях. Яны даюць новыя для следства паказання. Яшчэ трэба будзе сабраць асноўных сведак разам, пасадзіць за агульным сталом, пагаварыць… Не ўсім пакуль дазваляе стан здароўя. А, апублікаваўшы адзін фотаробат, мы можам увесці следства зусім у іншы, ілжывы бок. Для нас важнае правядзенне актыўных вышуковых мерапрыемстваў, а не надзея на апазнанне па фотаробаце.

- Ува ўсіх пацярпелых у лякарнях бяруць адбіткі пальцаў. Сярод іх можа быць злачынца?

- Гэта не выключаецца. Але вы разумееце, што не ўсе пацярпелыя звярнуліся да медыкаў. Злачынца мог быць параненым, але не шпіталяваным.

- Ёсць здагадкі, гэта група альбо адзін чалавек? Усёткі розныя артыкулы, розныя пакаранні.

- Узбуджаная крымінальная справа па цяжкім злачынстве. Усёткі злоснае хуліганства з пагрозай жыцця людзей, з ужываннем зброі і г.д. Мы разглядаем сёння і іншыя версіі. Падчас расследаванняў дадзенай справы магчымая і перакваліфікацыя…

- … на тэрарызм?

- Магчыма і замах на жыццё…

- Спецыялісты з Расеі прыехалі?

- Так. З нашымі ведамствамі працуюць 10 спецыялістаў з ФСБ. Гэта вельмі каштоўна - у нас няма досведу ў расследаванні падобнага. Працуе вялікая следчая група.

- Калі ўсёткі знайшлі першую выбухную прыладу?

- Меркавана ў 22.30. Грамадзяне паднялі з зямлі двухлітровы пакет з-пад соку. Злачынец скарыстаўся тым, што было пакінута шмат пакетаў з-пад соку, і такім чынам замаскіраваў выбухную прыладу. Пакет адкрылі і, скажам так, убачылі элементы выбухнога рэчыва. Аднеслі супрацоўнікам міліцыі.

- А яны…

- Паклалі ў бяспечнае месца. Не было здагадкі, што гэта нешта сур'ёзнае. Магчыма, ілжывая трывога… І, увогуле, стабілізацыя крымінагеннай сітуацыі ў апошні час некалькі паслабілі сілы правапарадку. Як у боксе - паслабіліся і атрымалі ўдар… Гэты пакет быў нейтралізаваны, ён не выбухнуў.

- А праз дзве гадзіны падарваўся літровы пакет з-пад соку…

- Па памеры пакет быў у два разы меншым. Мы можам выказаць здагадку, што прылада, якая выбухнула, ідэнтычная знойдзенай і абясшкоджанай. Так што ў нас ёсць узор, ёсць досыць інфармацыі для праверкі, ёсць след чалавека, меркавана, які начыняў і спрабаваў прывесці ў дзеянне прыладу, што не выбухнула.

- У рэдакцыю патэлефанавалі чытачы і сказалі, што ў 1.30 знайшлі яшчэ адзін падазроны скрутак.

- Такой інфармацыі няма.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках