26 лiстапада 2024, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім алімпійцам абяцана па 100 тысяч даляраў і па кватэры

7

Беларускія спартоўцы, якія зоймуць першыя месцы ў спаборніцтвах на Алімпіядзе ў Пекіне, атрымаюць па 100 тысяч даляраў.

Пра гэта паведаміў РИА "Новости" прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Пётр Рабухін.

"За першае месца на Алімпіядзе ў Пекіне беларускім спартоўцам дзяржава выплаціць па 100 тысяч даляраў, а таксама прэзентуе кватэры. За другое месца - спартоўцы атрымаюць па 50 тысяч даляраў, а за трэцяе - 30 тысяч даляраў", - сказаў Рабухін.

Кітайскі фундатар беларускіх алімпійцаў, які забяспечыў спартоўцам алімпійскую форму, плануе за "золата" заплаціць па 5 тысяч даляраў, за "срэбра" - 3 тысячы даляраў, за "бронзу" - 1 тысячу даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках