25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Казуліна гутарыла з Джорджам Бушам без перакладніка (Фота)

13
Дачка Казуліна гутарыла з Джорджам Бушам без перакладніка (Фота)

Старэйшая дачка Аляксандра Казуліна Вольга тыдзень правяла ў Вашынгтоне з запрашэння Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. Сустрэча з прэзідэнтам Амерыкі Джорджам Бушам прайшла ў Белым доме.

- Апрача мяне там было яшчэ сем чалавек. Усё - сваякі палітвязняў з розных краінаў, - распавяла "КП в Беларуси" Вольга. - Буш з кожным размаўляў асабіста. Я гутарыла з прэзідэнтам Амерыкі па-англійску без перакладніка. Па тым, як і што ён казаў, я адчула, што яго сапраўды хвалюе праблема вязняў сумлення ў Беларусі. Джордж Буш пытаў пра здароўе бацькі, казаў яму словы падтрымкі, і пазней у сваім выступе ён зазначыў, што "Аляксандр Казулін застаецца ў турме ў Беларусі за "злачынства", якім з'яўляецца вылучэнне сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта".

Нагадаем, што былы рэктар БДУ, які пасля звальнення сышоў у апазіцыю і балатаваўся на пасаду прэзідэнта, ужо больш за два гады знаходзіцца за кратамі. Ён быў затрыманы на апазіцыйным мітынгу 25 сакавіка 2006 года і прысуджаны да пяці з паловай гадоў няволі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках