25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі амбасадар Сурыкаў-Лукашэнку: «Мы-та заўсёды падзяляем ваша гора ў міжнародных арганізацыях»

106
Расейскі амбасадар Сурыкаў-Лукашэнку: «Мы-та заўсёды падзяляем ваша гора ў міжнародных арганізацыях»

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаў неразуменне пазіцыі беларускіх улад у адносинах вайны з Грузіяй. «Нам вельмі незразумела, што дзяржаўныя ўлады Беларусі захоўваюць сціплае маўчанне», - заявіў Сурыкаў ў аўторак на прэс-канферэнцыі у Менску.

Па словах амбасадара, за ўвесь час канфлікту з беларускага боку мела месца толькі "выказванне другараднага чыноўніка МЗС". "А мы-та заўсёды падзяляем ваша гора ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку, калі ўводзяцца эканамічныя санкцыі, калі міжнародныя арганізацыі па ініцыятыве некаторых краін пачынаюць абмяркоўваць адсутнасць правоў чалавека ў Беларусі. За гэтым заўсёды вынікаюць голасныя заявы з боку Расеі", - заўважыў А.Сурыкаў. Амбасадар падкрэсліў, што "сціпла-маўклівае маўчанне нас азадачыла". "Больш выразна трэба выказвацца па такіх пытаннях, тым больш саюзнікам", - сказаў А.Сурыкаў.

Адказваючы на пытанні журналістаў, амбасадар таксама са шкадаваннем заўважыў, што з беларускага боку не паступала прапаноў аб аказанні гуманітарнай дапамогі. "Мы разумеем, што Канстытуцыя Беларусі забараняе выкарыстанне ваеннай сілы па-за тэрыторыяй краіны, але гуманітарны складнік мог бы прысутнічаць", - заўважыў А.Сурыкаў.

Амбасадар нагадаў, што Беларусь і Расея будуюць «саюзную дзяржаву». Такім чынам "грамадзяне Расеі, трапіўшыя ў гуманітарную катастрофу, яны жа некаторым чынам і грамадзяне Беларусі", - лічыць расейскі дыпламат.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках