25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску працягваецца пераслед апазіцыі за падтрымку Грузіі (Фота)

3

У адносінах актывіста салігорскай філіі “Маладога Фронту” Іллі Шылы праводзіцца пракурская праверка.

Праверка праводзіцца нібыта па факце збіцьця ім супрацоўніка міліцыі падчас акцыі ў падтрымку Грузіі каля расейскай амбасады 11 жніўня.

Дакуманты ўжо перададзены ў пракуратуру. Аднак цяжка ўявіць, як Ілля Шыла, закаваны ў наручнікі, мог супраціўляцца міліцыянтам (як праходзіла затрыманне можно ўбачыць на фотаздымках).

Нагадаем, Ільля Шыла быў адным з затрыманых у панядзелак падчас акцыі ў падтрымку Грузіі. На хлопца склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. Пратакол будзе разглядацца ў камісіі па справах непаўнагадовых у Салігорску.

Як мы ўжо паведамлялі, актывістка грамадзкага аб'яднання «Малады Фронт» Людміла Атакулава ўчора была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі каля амбасады Расеі 11 жніўня.

Такую пастанову прыняў 12 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску. Атакулаву абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Акцыю ў падтрымку Грузіі актывісты арганізацыі «Малады Фронт» праводзілі ля амбасады Расеі ў Менску 11 жніўня. 15 актывістаў арганізацыі дашлі да пасольства з плякатамі «Спыніць агрэсыю», «Расея-Грузія: вайна ў міратворчых мэтах?», «Адна шостая частка сушы – няўжо гэтага мала?»

Удзельнікі акцыі паспелі перадаць петыцыю супрацоўнікам амбасады. Усяго пікет доўжыўся каля 10 хвілін. Затым прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Былі затрыманымі Ян і Ільля Шылы, Андрэй Тычына і Людвіся Атакулава. Затрымлівалі актывістаў брутальна – міліцыянеры былі ўзброенымі аўтаматамі, актывістам заломлівалі рукі. У знак пратэсту яны селі на зямлю. У выніку ў міліцэйскія машыны затрыманых заосілі на руках. Актывістаў «Маладога Фронту» даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках