25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас фестываля Be2gether на беларускай мяжы ўзмоцняць кантроль

Дадатковыя меры памежнай бяспекі будуць прадпрынятыя беларускімі і літоўскімі памежнікамі на сумесным участку мяжы на час правядзення фэсту Be2gether ("Будзем разам").

Ён адбудзецца 14—17 жніўня ля сцен Нарвілішскага замка на літоўскай тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Беларуссю.

Як паведаміў БелпПАН часова выконваючы абавязкі начальніка прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Шчацінін, паводле дамоўленасці з літоўскай памежнай адміністрацыяй, кантроль у пунктах пропуску на мяжы будзе больш жорсткім, узмоцненыя рэжымныя мерапрыемствы ў памежнай зоне і асабліва ў памежнай паласе. Грамадзяне, якія незаконна пракраліся на гэтую тэрыторыю, напрыклад, з мэтай паназіраць за фестывалем з беларускага боку, будуць затрымоўвацца памежнікамі Лідскага атрада і прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Прадстаўнік беларускага памежведамства растлумачыў, што для знаходжання ў памежзоне (тэрыторыя сельскага савета, які прымыкае да мяжы) неабходны дазвол органаў унутраных спраў, а ў памежнай паласе — памежных упаўнаважаных. Пры гэтым якіх-небудзь хадайніцтваў аб знаходжанні ў памежпаласе ў раёне правядзення фэсту Be2gether у паказаныя тэрміны ў органы памежнай службы Беларусі не паступала, паведаміў І.Шчацінін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках