25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Узмацняецца верагоднасць зняцця дэмакратычных кандыдатаў з выбараў»

2

"Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі амаль не трапляюць прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі", — паведаміў БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

"Пакуль у нас толькі адрывістыя звесткі аб фармаванні ўчастковых камісій. Але тэндэнцыя складаецца значна горш, чым пры фармаванні акруговых камісій. Напрыклад, у Барысаве з 45 прадстаўнікоў АДС ва ўчастковыя камісіі не ўключылі ні аднаго", — распавёў палітык.

А.Лябедзька падкрэсліў, што мінімальнае ўключэнне прадстаўнікоў АДС ва ўчастковыя камісіі "узмацняе верагоднасць зняцця дэмакратычных кандыдатаў з выбараў". "Калі адрывістыя звесткі пацвердзяцца, то можна казаць, што дэмакратычных выбараў у Беларусі не будзе, а дэпутатаў прызначаць, а не абяруць", — адзначыў ён.

Аб'яднаныя дэмсілы Беларусі вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій больш за 1 тыс. 300 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках